"Белдзяржхарчпрам": кошт украінскага піва ў Беларусі будзе справядлівым

03.02.2011 12:45
Архив Редакция

Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" правёў перамовы і падпісаў пагаднення з кампаніямі «Оболонь» і «САН ІнБев Украіна» па пытаннях імпарту ўкраінскага піва ў Беларусь. Пра гэта паведаміў кіраўнік канцэрна Іван Данчанка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам працы канцэрна ў мінулай пяцігодцы і 2010 годзе. "Такім чынам, нам удалося вызначыць справядлівую цану ўкраінскага піва на беларускім рынку", — сказаў ён. 

«Экспартныя цэны ўкраінскіх вытворцаў былі вельмі нізкія і значна адрозніваліся ад нашых аптовых цэн, — адзначыў Іван Данчанка. — У выніку гублялі вытворцы, а нажываліся на гэтым пасярэднікі, папросту выбіваючы наша піва з айчынных паліцаў. Цяпер украінскія вытворцы пастаўленыя ў роўнае становішча з нашымі. Мы знайшлі кампрамісны варыянт, справядлівы кошт, які задаволіў абодва бакі».

Пры гэтым кіраўнік «Белдзяржхарчпрама» распавёў, што «за пяцігодку ў Беларусі літаральна створана новая піўная прамысловасць, адзначыў старшыня канцэрна». «Толькі за мінулы год аб’ёмы экспарту піва павялічыліся ў 2,5 разы. За кошт высокай якасці айчыннае піва знаходзіць свайго спажыўца ў Расіі, Прыбалтыцы. У невялікіх аб’ёмах беларускае піва стала пастаўляцца і ва Украіну», — канстатаваў Іван Данчанка.

Гаворачы аб галоўнай задачы канцэрна на наступныя пяць гадоў, Іван Данчанка сказаў: «Забеспячэнне эфектыўнасці, канкурэнтаздольнасці і якасці прадукцыі прадпрыемстваў, дзякуючы чаму трэба будзе выйсці на новыя рынкі, павялічыць аб’ёмы экспарту беларускай прадукцыі. І кожнай галіне ёсць чым у гэтым плане займацца».

Акрамя таго, па словах кіраўніка канцэрна, аб’ём экспарту прадпрыемстваў «Белдзяржхарчпрама» павялічыцца на 25-30%. «Сальда складзе 115 млн. даляраў па 2011 годзе. У мінулым годзе гэты паказчык быў на ўзроўні 19 млн. даляраў. Рост экспарту будзе дасягацца за кошт пашырэння тавараправоднай сеткі за мяжой», — паведаміў Іван Данчанка.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у коштавым пагадненні, падпісаным паміж украінскай карпарацыяй «Оболонь» і «Белдзяржхарчпрамам», прапісаны умовы паставак у Беларусь піва. Як распавяла спецыялістка аддзелу карпаратыўных камунікацый «Оболонь» Ганна Панамарэнка, цяпер цэны на прадукцыю кампаніі ў Беларусі значна падвысяцца — да 49%.

Как вам новость?