"Белэнэрга" абяцае Расіі выконваць усе абавязкі па электраэнергіі

26.03.2010 15:26
Архив Редакция

Канцэрн "Белэнэрга" абяцае Расіі выконваць усе дамоўленыя абавязкі па пастаўках электраэнергіі. Пра гэта паведаміў вядучы інжынер РУП "Аператыўна-дыспетчарскае кіраванне" ГВА "Белэнэрга" Уладзімір Кардуба. "Усе дамоўленасці застаюцца ў моцы. Беларусь гатовая прыняць гарантаваныя аб'ёмы паставак расійскай электраэнергіі", — адзначыў спецыяліст.

Па словах вядучага інжынера, Беларусь з Расіяй злучаюць тры лініі электраперадач (ЛЭП). «Цяпер электраэнергія пастаўляецца па дзвюх лініях. Яны маюць досыць высокую магутнасць. Па адной з іх электраток напругай 330 кВ ідзе ў віцебскім кірунку, па другой — у магілёўскім», — распавёў Уладзімір Кардуба, перадае БелТА.

Спецыяліст падкрэсліў, што трэцяя ЛЭП магутнасцю 750 кВ, якая ідзе ад Смаленскай АЭС да падстанцыі «Беларуская», цяпер знаходзіцца на планавым рамонце. «На ёй ліквідуюцца наяўныя дэфекты. Але гэта ніяк не ўплывае на магчымасць пастаўкі расійскай энергіі. Па двух лініях, якія працуюць у звычайным рэжыме, Беларусь мае магчымасць прымаць электраэнергію», — паінфармаваў вядучы інжынер.

Уладзімір Кардуба адзначыў, што ніякіх іншых збояў у працы беларускіх электрасетак, акрамя планавага рамонту трэцяй ЛЭП, не назіраецца. «У дадзены момант у гомельскім кірунку ў краіну ідзе электраэнергія з Украіны. Праз беларускія сеткі паступае электраэнергія з Калінінграда ў Літву», — паведаміў спецыяліст.

«Белэнэрга» папрасіў Расію пачаць пастаўкі электраэнергіі ў поўным аб’ёме

Расійскае ААТ «Інтэр РАА АЭС» атрымала ліст ад «Белэнэрга», у якім беларускі бок папрасіў пачаць гарантаваныя пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь у поўным аб’ёме, паведамляе агенцтва РІА «Новости» са спасылкай на крыніцу, блізкую да расійскай кампаніі.

Як паведамляецца, для абмеркавання беларускай просьбы бакі правядуць сустрэчу. «Інтэр РАА АЭС» гатовае ў планавым рэжыме ажыццяўляць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь пры наяўнасці тэхналагічнай магчымасці перадавальнай сеткі, — адзначыла крыніца. — Гэта неабходна для карэктнага выканання ўзгодненага паліўна-энергетычнага балансу Саюзнай дзяржавы ў 2010 годзе».

Па словах крыніцы, цяпер расійская кампанія ажыццяўляе праз тэрыторыю Беларусі «толькі пастаўкі ў краіны Балтыі і Калінінградскую вобласць РФ». «Пры гэтым Федэральная сеткавая кампанія Адзінай энергетычнай сістэмы і «Інтэр РАА» добрасумленна выконваюць свае абавязкі па аплаце транзіту на ўзгодненых умовах», — падкрэсліла крыніца.

Как вам новость?
Головоломки