"Белэнерга" плануе экспартаваць электраэнергію ад АЭС

03.03.2011 13:38
Архив Редакция

Першы намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Белэнерга" Аляксандр Сівак 3 сакавіка заявіў, што стварэнне сумеснага беларуска-расійскага прадпрыемства па збыце электраэнергіі з будучай беларускай АЭС дазволіць Беларусі выйсці на экспарт. Па словах прадстаўніка "Белэнерга", экспартныя пастаўкі электраэнергіі выгадныя беларускаму боку.

Аляксандр Сівак паведаміў, што на сёння паміж Беларуссю і Расіяй няма канкрэтнай дамоўленасці аб стварэнні падобнага СП, аднак агаворана магчымасць рэалізацыі дадзенага праекту. Падрабязнасці стварэння СП бакі могуць вызначыцца пазней, перадае БелТА.

Як раней перадаваў Тэлеграф, расійскі бок мае намер прыняць актыўны ўдзел у будаўніцтве будучай беларускай АЭС, у тым ліку, вылучыць грошы на рэалізацыю гэтага праекту. Беларускі бок пакуль не ведае, які памер крэдыту на будаўніцтва АЭС выдзеліць Расія — у цяперашні час бакі працягваюць весці перамовы.

Між тым, 2 сакавіка стала вядома аб тым, што Беларусь і Расія ўжо ўзгаднілі праект міжурадавага пагаднення аб будаўніцтве беларускай АЭС. Таксама скончаная праца над праектам міжурадавага пагаднення аб паралельнай працы энергасістэмаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, на ўзроўні міністэрстваў энергетыкі Беларусі і Расіі бакі ўжо прыйшлі да ўзаемаўзгодненых і выгадных для абедзвюх краін рашэнняў з нагоды стварэння сумеснага беларуска-расійскага прадпрыемства па збыце электраэнергіі.

Как вам новость?
Головоломки