«Белэнерга» заявіла аб гатоўнасці да халадоў і снегападам

03.12.2010 15:54
Архив Редакция

Беларуская энергасістэма гатовая да зімовых маразоў, сеткі працуюць устойліва, і халады, якія пачаліся з канца лістапада, не былі нечаканымі для энергетычнай сістэмы краіны, заявілі 3 снежня ў «Белэнэрга». Прадстаўнікі арганізацыі пацвердзілі гатоўнасць да аператыўнага рэагавання на любыя змены ўмоваў надвор'я — напрыклад, на снегапады.

У мерапрыемствы па падрыхтоўцы да зімовага перыяду, якія праходзяць кожны год, уваходзяць трэніроўкі персаналу, уцяпленне вулічнага абсталявання, планавы рамонт ліній, рэгуляванне нацяжэння правадоў па дадзеных аналізу няспраўнасцяў папярэдніх перыядаў, перадае БелТА.

У «Белэнерга» адзначылі, што пашпарты гатоўнасці да працы ў асенне-зімовы перыяд 2010-2011 года атрымалі ўсе філіялы энергасістэмы. На 15 лістапада было падрыхтавана, аформлена і выдадзена 52 акты гатоўнасці па энергааб’ектах арганізацыі. 13 электрастанцыям высокага ціску, 14 філіялам цеплавых сетак і 25 філіялам электрычных сетак былі зарэгістраваныя пашпарты гатоўнасці.

Как вам новость?