"Белкамунмаш" вырашыў заваяваць рынак Прыбалтыкі

13.09.2010 12:16
Архив Редакция

Беларускі вытворца грамадскага транспарту "Белкамунмаш" плануе выйсці на рынак краін Балтыі. Па словах галоўнага інжынера прадпрыемства Георгія Назарава, "Белкамунмаш" ужо пастаўляе прадукцыю ў СНД і лацінаамерыканскія дзяржавы. Цяпер беларускі завод плануе пачаць экспарт у Заходнюю Еўропу, таму будзе ўдзельнічаць у конкурсах на пастаўкі трамваяў ў Даўгаўпілс і Ліепай.

Праекты па развіцці трамвайнага транспарту ў гэтых латвійскіх гарадах плануецца рэалізаваць у 2011 годзе. Па словах Георгія Назарава, «Белкамунмаш» здольны прапанаваць Латвіі трамваі розных мадыфікацыяў, перадае газета Dienas Bizness.

«Мы не адкінулі думкі прапанаваць трамваі новага пакалення і Рызе — як наўпрост, так і вырабляючы і манціруючы разам з Рыжскім вагонабудаўнічым заводам. Магчымыя і іншыя віды супрацоўніцтва, напрыклад, выкарыстанне вырабаў латвійскіх вытворцаў у якасці камплектуючых», — распавёў Георгій Назараў.

Тралейбусы «Вітаўт» прадпрыемства «Белкамунмаш» цяпер праходзяць выпрабаванні ў Вільні. Калі «Вітаўт» вытрымае «экзамен», «Белкамунмаш» атрымае заказ на папаўненне тралейбуснага парку літоўскай сталіцы.

Как вам новость?
Головоломки