Беллегпрам: беларускі фарфор адпавядае расійскім стандартам

05.05.2010 12:06
Архив Редакция

Прадукцыя "Добрушскааг фарфоравага заводу" адпавядае стандартам Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў канцэрн "Беллегпрам" пасля затрымання чацвёртага траўня ў Забайкаллі партыі беларускае парцаляны. "Роспотребнадзор" заявіў, што выяўлены посуд уяўляе пагрозу для жыцця і здароўя людзей.

Па словах кіраўніка «Роспотребнадзора» Генадзя Анішчанкі, доля кадмію ў выяўленых у мясцовага прадпрымальніка вырабах «Добрушскага фарфоравага заводу» перавышала норму ў 242 разы, а свінцу — у 60 разоў. Генадзь Анішчанка даручыў «прыняць адпаведныя меры па недапушчэнні рэалізацыі няякаснай прадукцыі, з адборам пробаў для правядзення лабараторнага даследавання».
Як паведамляе БелТА, у «Беллегпраме» адзначылі, што ў Беларусі і Расіі дзейнічаюць розныя дапушчальныя межы выдзялення свінцу і кадмію з керамічнага посуду, а таксама метады правядзення бдоследаў. Што тычыцца «Добрушскага фарфоравага заводу», то прадпрыемства кантралюе адпаведнасць посуду як беларускім, так і расійскім нормам, заявілі ў канцэрне. 
Беллегпрам: беларускі посуд правяралі ў Забайкаллі па няправільнай методыцы
У «Беллегпраме» паведамілі, што апошнія даследаванні посуду праводзіліся пятага красавіка 2010 года ў адпаведнасці з ДАСТ Р ІСО 6486-2-2007, які прымяняецца ў Расіі. Гэтыя даследаванні паказалі, што доля свінцу і кадмію адпавядаюць як беларускаму, так і расійскаму ДАСТам. Фактычнае ўтрыманне свінцу і кадмію або не выяўлена, або было ніжэй за дапушчальнае ў сто-тысячу разоў.
 
Разыходжанне дадзеных канцэрн тлумачыць тым, што Цэнтр выпрабавання і эпідэміялогіі Забайкальскага краю, які правяраў партыю беларускай посуду, праводзіў выпрабаванні па методыцы ДАСТ 30178-96 «Сыравіна і прадукты харчовыя», а не па патрабаванні ДАСТ Р ІСО 6486-2-2007, што сведчыць пра наўмысна няправільнае ўжыванне стандартаў і, адпаведна, недаставернасці вынікаў.
У «Беллегпраме» таксама падкрэслілі, што афіцыйныя прэтэнзіі па якасці ад расійскіх пакупнікоў ці кантралявальных арганізацый у адрас «Добрушскага фарфоравага заводу» не паступалі, аднак на прадпрыемстве ўзмоцнена праца па кантролі выканання лімітава дапушчальных нормаў утрымання шкодных рэчываў.

Как вам новость?