"Беллегпрам" павялічыў экспарт прадукцыі на 36%

13.07.2010 16:20
Архив Редакция

Канцэрн "Беллегпрам" за пяць месяцаў гэтага года павялічыў экспарт тавараў на 36%, расказалі ў прэс-службе канцэрна. Тэмп росту экспарту прадукцыі канцэрна склаў 136% пры гадавым заданні 129-130%. Пры гэтым "Беллегпрам" забяспечыў значны рост аб'ёмаў экспарту як у краіны СНД — 139,7% да студзеня-траўня 2009 года, так і ў краіны далёкага замежжа — 114,5%.

Аб’ём экспарту валаўтваральных прадпрыемстваў канцэрна за гэты ж перыяд да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года вырас на 51,5%.

Па выніках пяці месяцаў 2010 года прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» пастаўлялі сваю прадукцыю ў 53 краіны свету. Асноўныя аб’ёмы паставак прыпадаюць на Расію (41,5%), краіны СНД (39,7%) і Еўропы (10,7%).

Как вам новость?
Головоломки