"Белнафтахім" абяцае не павышаць цэны на бензін

28.01.2011 17:06
Архив Редакция

Дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" не плануе ў бліжэйшы час падвышаць цэны на бензін ўнутры краіны, нягледзячы на змены ўмоваў паставак нафты з Расіі. Таксама прадстаўнікі канцэрна адмаўляюцца пацвярджаць інфармацыю аб тым, што Беларусь пагадзілася даплочваць Расіі прэмію ў 46 даляраў за тону нафты. 

«Па-першае, інфармацыю пра 46 даляраў мы не аб’яўлялі і не пацвярджаем. Па-другое, цэны на бензін фармуецца зыходзячы з розных фактараў. Пакуль гэтае пытанне не разглядаецца. Умовы паставак у гэтым годзе лепшыя, чым у мінулым», цытуе «Еўрапейскае радыё для Беларусі» заяву «Белнафтахіма».

Як раней паведамляў Тэлеграф, кіраўніцтва канцэрна «Белнафтахім» лічыць, што кантракты на пастаўку расійскай нафты ў Беларусь, падпісаныя 25 студзеня ў Маскве, носяць узаемавыгадны характар. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка канцэрна Марына Касцючэнка. Паводле яе слоў, пры заключэнні дамоваў абодва бакі пайшлі на саступкі.

Как вам новость?