"Белнафтахім" абмежаваў продаж паліва на памежных АЗС

29.03.2011 13:50
Архив Редакция

Дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" 29 сакавіка увёў абмежаванні на разавы водпуск дызельнага паліва на памежных запраўках кампаніі "Беларуснафта".Такім чынам на 34 памежных АЗС кліент можа адначасова набыць не больш за 100 літраў дызельнага паліва. 

У канцэрне растлумачылі, што абмежаванні ўведзеныя «у сувязі з узрослым аб’ёмам вывазу аўтатранспартам за межы краіны нафтапрадуктаў, набытых па ўнутрырэспубліканскіх цэнах, і ў мэтах абароны ўнутранага рынку». 
Як раней паведамляў Тэлеграф, на беларускіх памежных аўтазапраўках за студзень-люты прададзена на 13% больш паліва, чым за першыя два месяцы 2010 года, уключаючы аб’ём продажаў дызельнага паліва — ён павялічыўся на 22%. У прыватнасці, на запраўках, якія належаць кампаніі «Беларуснафта», продажы выраслі на 33%, а на тых, што знаходзяцца ў напрамку Літвы і Латвіі, — на 50%.

Как вам новость?