"Белнафтахім": АЗС самі вінаватыя, што ў іх няма бензіну АІ-92

26.05.2011 17:22
Архив Редакция

На беларускія запраўкі своечасова пастаўляецца бензін АІ-92. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка канцэрна "Белнафтахім" Марына Касцючэнка. "Перабояў з пастаўкамі АІ-92 на ўнутраны рынак няма, адсутнасць гэтага віду бензіну на запраўках адной з прыватных сетак звязана выключна з няўмелым вядзеннем дадзенай кампаніяй сваёй гаспадарчай дзейнасці", — сказала яна.

Прэс-сакратарка катэгарычна абвергла інфармацыю аб тым, што гэты від паліва стаў дэфіцытным, і ў выпадку яго адсутнасці на якіх-небудзь запраўках прапанавала Фота звяртацца на АЗС «Беларуснафты». У Беларусі ёсць каля 500 аўтазаправачных станцый гэтай сеткі, нагадвае БелТА.

Акрамя таго, адзначыла Марына Касцючэнка, у краіне выпускаецца і прадаецца неабходны аб’ём астатніх нафтапрадуктаў.

У студзені-красавіку было выраблена 1,08 млн тон аўтамабільнага бензіну і 1,91 тыс. тон дызельнага паліва. У параўнанні з такім жа перыядам 2010 года гэта больш на 28,9% і на 26,6% адпаведна. Аб’ём выпушчанага паліўнага мазуту вырас на 25,8% да 1,78 млн тон, змазачных аліваў — паменшыўся на 13,4% да 41,1 тыс. тон. За красавік вытворчасць бензіну вырасла на 21,4% да 265,6 тыс. тон, дызельнага паліва — на 53,7% да 589,1 тыс. тон, паліўнага мазуту — на 56,1% да 555,7 тыс. тон. Змазачных аліваў было выпушчана на 41,6% менш — 8,8 тыс. тон.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, адна з беларускіх сетак АЗС (А-100) спыніла продаж бензіну АІ-92 насельніцтву ў сувязі з адсутнасцю паставак з нафтаперапрацоўчых заводаў.

Как вам новость?
Головоломки