"Белнафтахім": экспарт бензінаў пасля павышэння экспартных пошлін не зменіцца

05.05.2011 09:48
Архив Редакция

Павышэнне стаўкі экспартнай пошліны на бензін не паўплывае на яго экспарт, заявіла прэс-сакратарка канцэрна "Белнафтахім" Марына Касцючэнка. Прадстаўніца канцэрна запэўніла, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ААТ "Нафтан" і ААТ "Мазырскі НПЗ" не маюць намеру пераглядаць свае планы па экспарце аўтабензінаў.

«Кошт нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вызначаецца ў адпаведнасці са спецыяльнай формулай, і ўвядзенне павышанай экспартнай пошліны на аўтабензін эквівалентна кампенсуецца па ўмовах цэнаўтварэння на нафту ў дадзенай формуле», — растлумачыла Марына Касцючэнка.

Прадстаўніца «Белнафтахіма» таксама падкрэсліла, што для канцэрна нязменным прыярытэтам у продажах з’яўляецца ўнутраны рынак краіны, перадае БелТА.

Марына Касцючэнка адзначыла, што ў апошні час у сродках масавай інфармацыі распаўсюджваецца шмат недакладнай інфармацыі аб рабоце прадпрыемстваў канцэрна са спасылкай на нейкі ананімныя «крыніцы ў галіне». У сувязі з гэтым прадстаўніца «Белнафтахіма» парэкамендавала грамадзянам «давяраць толькі той інфармацыі, якую падаюць СМІ афіцыйныя асобы канцэрна або яго прадпрыемстваў».

Як раней перадаваў Тэлеграф, з 1 траўня Беларусь павысіла стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Згодна з пастановай Саўміна, стаўка вывазной мытнай пошліны за тону таварных бензінаў склала 408,3 даляра.

Как вам новость?