"Белнафтахім": нафтавай кантракт з Расіяй выгадны Беларусі

28.01.2011 14:51
Архив Редакция

Кіраўніцтва канцэрна "Белнафтахім" лічыць, што кантракты на пастаўку расійскай нафты ў Беларусь, падпісаныя 25 студзеня ў Маскве, носяць узаемавыгадны характар. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка канцэрна Марыны Касцючэнка. Паводле яе слоў, пры заключэнні дамоваў абодва бакі пайшлі на саступкі.

Марына Касцючэнка адзначыла, што перамовы зацягнуліся, бо расійскі бок першапачаткова прапанаваў пастаўку вуглевадароднай сыравіны на ўмовах, якія не задавальнялі Беларусь. Расія гатовая была пастаўляць 50% абумоўленых аб’ёмаў як давальніцкую сыравіну расійскіх кампаній для перапрацоўкі на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах, а 50% як закупку нафты беларускімі нафтаперапрацоўчымі прадпрыемствамі, перадае БелТА.

«Саступка, якую зрабілі нам нафтаздабыўчыя кампаніі Расіі, — гэта тое, што беларускія НПЗ маюць магчымасць у 2011 годзе ўсю сыравіну закупляць самастойна і затым свабодна распараджацца вырабленымі нафтапрадуктамі», — распавяла Марына Касцючэнка.

Па словах прэс-сакратара канцэрна «Белнафтахім», у пытанні цэнаўтварэння на саступкі пайшоў беларускі бок. Разам з тым Марына Касцючэнка адзначыла, што першапачатковая цэнавая прапанова расійскіх пастаўшчыкоў было нашмат вышэйшай, чым цана, закладзеная ў падпісаныя кантракты.

«У цэлым, паводле папярэдніх разлікаў, умовы паставак нафты гэтага года значна лепш, чым у 2010 годзе, і дазваляюць больш эфектыўна выкарыстоўваць магутнасці беларускіх НПЗ», — паведаміла прадстаўніца «Белнафтахіма».

Як раней перадаваў Тэлеграф, 25 студзеня кіраўніцтва канцэрна «Белнафтахім» завяршыла перамовы з расійскімі пастаўшчыкамі аб умовах паставак нафты ў Беларусь. Згодна з падпісаным кантрактам, у студзені нафта з Расіі будзе пастаўляцца з прэміяй да кошту ў памеры 6,3 даляра за бараль, або 46 даляраў за тону нафты.

Как вам новость?
Головоломки