"Белнафтахім" павысіў кошты на цёмныя нафтапрадукты на 10%

01.02.2011 15:51
Архив Редакция

З 1 лютага 2011 года дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" на 10% павысіў адпускныя цэны на цёмныя нафтапрадукты (пячное паліва, асвятляльная газа, паліўны мазут, гудрон і нафтабітум). Такое рашэнне было прынята кіраўніцтвам кампаніі 28 студзеня 2011 года.

Як раней перадаваў Тэлеграф, дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім», што, нягледзячы на змены ўмоваў паставак нафты з Расіі, хуткім часам павышэння коштаў на бензін унутры краіны не плануецца.

Між тым у дачыненні да дзяржаўнага канцэрна былі адноўленыя эканамічныя санкцыі з боку ЗША. 31 студзеня дзярждэпартамент ЗША абвясціў аб ануляванні дакумента, згодна з якім амерыканскім грамадзянам дазволена здзяйсняць угоды з ААТ «Лакафарба» і ААТ «Полацк Шкловалакно», даччынымі кампаніямі «Белнафтахіма».

Как вам новость?