"Белнафтахім" павысіў кошты на паліва

23.05.2011 11:49
Архив Редакция

Канцэрн "Белнафтахім" загадам № 186 павысіў адпускныя кошты на дызельнае паліва. Так, новыя цэны ўведзены ў дзеянне з 21 траўня гэтага года і вышэйшыя за 2%. Пры гэтым аптовыя кошты на дызельнае паліва, адгружаць для вытворчасці біядызельнага паліва, павялічаныя на 5%.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка заявіла, што ў Беларусі можа падаражэць бензін, калі «супадуць пэўныя прычыны і ўмовы». Як заўважыла спецыялістка, «павышэнне або зніжэнне коштаў — гэта не планаваная акцыя». Аднак яна не выключае, што ў хуткім часе кошты сапраўды зменяцца.

Марына Касцючэнка нагадала, што чуткі пра павышэнне цэнаў ўзнікалі яшчэ ў красавіку, але гэтага не адбылося.

Раней «Белнафтахім» называў прычыны, якія могуць выклікаць падаражэнне. Гэта павышэнне цэн на сыравіну, дысбаланс коштаў з суседнімі краінамі, падатковая нагрузка ў выглядзе акцызаў, павелічэнне тарыфаў на электраэнергію і газ, а таксама транспартныя выдаткі.

За красавік бензін у Беларусі падаражэў на 23,2%. Гэта самае значнае падаражэнне сярод нехарчовых тавараў. Аўтамабілісты ўжо не раз праводзілі акцыі супраць падаражэння паліва.

Как вам новость?
Головоломки