"Белнафтахім": павышэнне коштаў на бензін выклікана ростам сусветных цэн

03.03.2011 09:53
Архив Редакция

Дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" афіцыйна пацвердзіў інфармацыю пра павышэнне цэнаў на бензін і дызельнае паліва з 3 сакавіка. У канцэрне паведамілі, што падвышэнне коштаў на ўнутраным рынку краіны выклікана ростам сусветных коштаў на нафту і павелічэннем ставак акцызаў на падакцызныя нафтапрадукты. Паводле інфармацыі канцэрна, па гэтых прычынах эфектыўнасць рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку значна пагоршылася.

Так, з 3 сакавіка кошт на бензін Нармаль-80 павышаецца да 2,4 тыс. рублёў, бензін маркі АІ-92 абыйдзецца аўтамабілістам ў 3 тыс. рублёў, бензін АІ-95 і АІ-95-Еўра будзе каштаваць 3,4 тыс. рублёў, а дызельнае паліва — 2,85 тыс. рублёў.

Акрамя павышэння коштаў на паліва, рашэнне аб якім было прынята ў адпаведнасці з рашэннем камісіі па пытаннях імпарту энергарэсурсаў пры Савеце міністраў Беларусі, дзяржканцэрн праінфармаваў аб прыпыненні продажу біядызельнага паліва. У «Белнафтахіме» патлумачылі гэта неўраджаем рапсу. «У сувязі з цяперашнімі анамальнымі аграметэаралагічнымі ўмовамі» валавы збор алейнага семя рапсу ў краіне склаў 374,3 тыс. тон супраць 610,8 тыс. у 2009 годзе», — паведамілі ў канцэрне. У сувязі з гэтым, па папярэдніх падліках экспертаў канцэрна, дэфіцыт рапсавага тэхнічнага масла для вытворчасці біядабаўкі да паліва складзе, больш за 50% патрэбнасці.

Па інфармацыі «Белнафтахіма», каціроўкі нафты ў студзені-лютым 2011 года выраслі на 13,5%, за травень 2010 года (калі адбылося апошняе павышэнне коштаў на ўнутраным рынку) — люты 2011 года — на 37%. Стаўкі акцыза на падакцызныя нафтапрадукты з 1 студзеня 2011 года праіндэксавана на 8%.

Как вам новость?