"Белнафтахім": выгада ад прапампоўкі нафты праз Украіну даволі адчувальная

04.04.2011 16:45
Архив Редакция

Рэспубліцы Беларусь вельмі выгодна транспартаваць нафту па трубаправодзе Адэса-Броды. Пра гэта 4 красавіка заявіў намеснік кіраўніка канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Волкаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўляючы да ратыфікацыі пагадненне паміж урадам Беларусі і кабінетам міністраў Украіны аб развіцці супрацоўніцтва па транспартоўцы нафты.

У прыватнасці, пасля падпісання пагаднення на першым этапе, калі нафта ў Беларусь пастаўлялася праз украінскую тэрыторыю па чыгунцы, транспартныя выдаткі знізіліся з 65,2 да 42,5 даляра на тону, паведамляе БелТА.

Пасля таго, як бакі дамовіліся карыстацца трубаправодным транспартам, «гэтыя 42,5 даляра ператварыліся ў 15 даляраў на адну тону», заявіў Уладзімір Волкаў. Міжурадавае пагадненне Беларусі і Украіны «працуе паўнавартасна», адзначыў намеснік старшыні «Белнафтахіма».

Як раней паведамляў Тэлеграф, у ліпені 2010 года Беларусь і Украіна падпісалі міжурадавае пагадненне аб транспарціроўцы венесуэльскай нафты праз украінскую тэрыторыю на беларускія НПЗ, з мэтай павялічыць аб’ёмы транспарціроўкі нафты па тэрыторыі Украіны трубаправодным і чыгуначным транспартам.

Пагадненне прадугледжвае ўдзельны тарыф на транспартоўку нафты па тэрыторыях дзвюх дзяржаў чыгуначным транспартам у памеры 0,27 даляраў за тону на дзесяць кіламетраў.

Как вам новость?