"Белнафтахім" зменіць умовы продажу "Бархіма"

12.07.2010 11:34
Архив Редакция

Арганізатары адкрытых таргоў па продажы ў жніўні-верасні гэтага года акцыяў пяці беларускіх ААТ могуць перагледзець умовы продажу акцыяў некаторых прадпрыемстваў. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра ААТ "Бархім". Як распавялі ў канцэрне "Белнафтахім", цяпер разглядаецца магчымасць змены ўмоваў продажу акцыяў гэтага прадпрыемства.

Аднак, больш дакладную інфармацыю ў канцэрне даць пакуль адмовіліся, перадае «Ежедневник».

«Белнафтахім» з’яўляецца курыруючым органам па продажы акцыяў «Бархіма», а галоўнай дадатковай умовай таргоў па гэтым прадпрыемстве з’яўляецца павелічэнне ягоных магутнасцяў на 20 тыс. тон сінтэтычных мыйных сродкаў (СМС) на год.

Ажыццявіць дадзены план новы ўладальнік «Бархіма» павінен на працягу двух гадоў з моманту ўступлення ў валоданне прадпрыемствам. Цяпер магутнасці беларускага прадпрыемства разлічаны на выпуск каля 10 тысяч тон СМС на год. На СМС прыходзіцца 80% усяго аб’ёму вырабленай прадукцыі, на вадкае мыла — 8%, на сродкі для мыцця посуду — 5%, на сродкі для чысткі — 4%.

Как вам новость?