"Белнафтахіму" даручылі рэалізаваць 12 інвестпраектаў за пяць гадоў

06.06.2011 10:38
Архив Редакция

Канцэрн "Белнафтахім" за 2011-2015 гады павінен рэалізаваць 12 інвестыцыйных праектаў на агульную суму больш 3,2 трлн рублёў. Пра гэта гаворыцца ў Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады, зацверджанай пастановай Савета міністраў № 669 ад 26 траўня 2011 года. Асноўную масу названай сумы — 2,3 трлн рублёў — павінны скласці замежныя інвестыцыі.

Таксама плануецца прыцягнуць крэдыты беларускіх банкаў і пазыковыя сродкі беларускіх арганізацый (59,2 млрд рублёў), сродкі рэспубліканскага бюджэту (4,2 млрд рублёў), уласныя сродкі арганізацый (824,6 млрд рублёў).

У прыватнасці ўлады маюць намер пабудаваць сумешчаны агрэгат аміяку і метанолу ў ААТ «Гродна Азот» на суму больш за 1,5 трлн рублёў, усталёўку запаволенага каксавання ў ААТ «Нафтан» на 833 млрд рублёў, вытворчасці высокаачышчаных парафінаў, аліваў, змазак, СОЖ, мадэльных саставаў з рэканструкцыяй энергетычнага комплексу ў ААТ «Завод горнага воску» на 232 млрд рублёў.

Праграма прадугледжвае ўзвядзенне ААТ «Беларуськалі» і ДНВА «Хімічныя прадукты і тэхналогіі» хімічнага камбіната па глыбокай комплекснай перапрацоўцы хлораўтрымальнай мінеральнай сыравіны. ААТ «Мазырскі НПЗ» ужо ў 2012 годзе павінен пабудаваць устаноўкі ізамерызацыі (219,6 трлн рублёў) і гідраачысткі дызельнага паліва (61,1 трлн рублёў), а ў 2015-м — устаноўкі вакуумнай перагонкі мазуту (183,4 млрд рублёў).

У 2012 годзе на ААТ «Нафтан» павінны пабудаваць устаноўку нізкатэмпературнай ізамерызацыі (15,6 млрд рублёў), на РУП «Светлагорскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно»- павялічыць вытворчую магутнасць завода поліэфірных тэкстыльных нітак да 38,5 тыс. тон поліэфірных нітак на год (57 млрд рублёў), а ААТ «Гродна Хімвалакно» — рэканструкцыю вытворчасці корднай і капронавай ніці, якая прадугледжвае ўвод камплектнай тэхналагічнай ўстаноўкі па вытворчасці грануляту поліаміду-6 для вырабу ніткі тэхнічнага прызначэння для высокатрывалай корднай тканіны, кампазіцыйных матэрыялаў, ніткі BCF (12,2 млрд рублёў).

ААТ «Белшына» ў 2013 годзе неабходна завяршыць тэхнічнае пераўзбраенне легкавога патоку (16,3 млрд рублёў), а ў 2015 годзе — вытворчасці грузавых цэльнаметалакордных шын (62,7 млрд рублёў) на заводзе масавых шын.

У СТАА «ЛЛК-Нафтан» у 2015 годзе плануецца арганізаваць вытворчасць прысадак і пакетаў прысадак, якія забяспечваюць выпуск сучасных і перспектыўных змазачных аліваў (2,4 млрд рублёў).

Как вам новость?
Головоломки