"Белінвестбанк" уводзіць забарону дзеяння сваіх картак за мяжой

23.05.2011 17:09
Архив Редакция

З 24 траўня "Белінвестбанк" усталёўвае забарону на правядзенне аперацый за межамі Рэспублікі Беларусь па пластыкавых картках, эмітаваных банкам у рамках аплатнай сістэмы "Белінвестбанк-ЛІКАРД". Дадзенае новаўвядзенне не закране правядзення аперацый па названым картках на беларускай тэрыторыі.

«Кліенты, якія аформілі банкаўскія карткі аплатнай сістэмы «Белінвестбанк-ЛІКАРД» да 24 траўня, могуць, па жаданні, аформіць карпаратыўныя банкаўскія пластыкавыя карткі VISA Electron ці Maestro, намінаваныя ў замежнай валюце, без спагнання платы ў тэрмін да 1 ліпеня», — паведамілі ў банку.

Акрамя таго, з 23 траўня «Белінвестбанк» прыпыняе эмісію картак VISA Electron з незніжальнай астачай 500 тыс. рублёў (крыху больш за 100 даляраў па курсе Нацбанка на 24 траўня) у рамках карткавага прадукту «Ашчадная карта».

«Раней выдадзеныя карткі VISA Electron з незніжальнай астачай  500 тыс. рублёў у рамках прадукту «Ашчадная карта» дзейнічаюць да заканчэння тэрміну дзеяння карткі», — растлумачылі ў банку.

Новыя ўмовы працы з кліентамі прыняў і «МТБанк». Так, з 18 траўня банк праводзіць усе транзакцыі па рублёвых карпаратыўным картах па курсе «курс Нацбанка плюс 120%».

Як раней перадаваў Тэлеграф, раней прыпынілі дзеянне картак «Альфа-Банк», «Прыёрбанк» і некаторыя іншыя банкі. Іншыя банкі абмежавалі колькасць аперацый і сумы, з якімі іх можна праводзіць аперацыі. Акрамя таго, банк «Масква-Мінск» выставіў курс даляра для ўладальнікаў валютных картак пры пераразлiку ў беларускія рублі ў 7,5 тыс. рублёў, а еўра — у 10,65 тыс. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки