"Белсаюздрук": звесткі аб распаўсюдзе "Нашай Нiвы" — камерцыйная таямніца

21.07.2010 11:14
Архив Редакция

Канкрэтныя дадзеныя аб распаўсюдзе газеты "Наша Нiва" праз гандлёвыя аб'екты РУП "Белсаюздрук", паступленні друкаваных СМІ ў кіёскі прадпрыемства з'яўляюцца інфармацыяй камерцыйнага характару. Пра гэта 20 ліпеня паведаміў дырэктар "Белсаюздруку" Ігар Дудзіч ў афіцыйным адказе "Беларускай асацыяцыі журналістаў".

Акрамя ліста ў «Белсаюздрук» БАЖ 13 ліпеня разаслала афіцыйныя запыты ў «Брэстаблсаюздрук», «Віцебскаблсаюздрук», «Гомельаблсаюздрук», «Гроднааблсаюздрук», «Магілёўсаюздрук», «Мінаблсаюздрук» з просьбай патлумачыць, па якой прычыне № 25 «Нашай Нiвы» не паступіў ў шапікі. Адказы ад кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў пакуль не паступілі, паведамілі ў БАЖ.

У сваім лісце дырэктар «Белсаюздруку» таксама паведаміў пра тое, што наконт рэалізацыі газеты «Наша Нiва» ад 7 ліпеня рэдакцыю выдання — прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Суродзічы», праінфармавалі непасрэдна.

Як паведамляў раней Тэлеграф, 19 ліпеня, у рэдакцыю «Нашай Нiвы» паступіў афіцыйны адказ на запыт, у якім гаварылася, што «выданне было накіравана для рэалізацыі ў гандлёвыя аб’екты прадпрыемства своечасова 7 ліпеня 2010 года».

Как вам новость?
Головоломки