Белстат: адмоўнае гандлёвае сальда перавысіла 3,8 млрд даляраў

29.06.2011 09:42
Архив Редакция

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, адмоўнае знешнегандлёвае сальда Беларусі за май 2011 года вырасла на 117,4 млн даляраў і склала за першыя пяць месяцаў гэтага года больш за 3,8 млрд даляраў. У студзені — траўні мінулага года гэты паказчык складаў усяго 2,7 млрд даляраў.

Тым не менш, у траўні быў адзначаны самы нізкі месячны рост адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі ў гэтым годзе. За месяц адмоўнае сальда вырасла на 117,4 млн даляраў.

Аб’ёмы знешняга гандлю таварамі Беларусі за першыя пяць месяцаў гэтага года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам павялічыўся на 58,7% і склалі больш за 33,5 млрд даляраў. Аб’ём экспарту за гэты час павялічыўся на 61,2% да 14,8 млрд даляраў, імпарту — на 56,7% да 18,7 млрд даляраў, паведамляе Белстат.

У гандлі з краінамі СНД адмоўнае сальда дасягнула 3,6 млрд даляраў. Аб’ёмы экспарту павялічыліся на 46,7% і склалі 7,1 млрд даляраў, аб’ёмы імпарту — на 47,3% (10,7 млрд даляраў). У цэлым аб’ём знешняга гандлю за гэты перыяд вырас на 47,1% да 17,9 млрд даляраў.

Павялічылася адмоўнае сальда гандлю і з Расіяй да 4,2 млрд даляраў. Знешнегандлёвы зварот з гэтай краінай вырас на 42,7% да 14,5 млрд даляраў (экспарт — на 41,8% да 5,1 млрд даляраў, імпарт — на 43,3% да 9,4 млрд даляраў).

У той жа час знешнегандлёвае сальда з Казахстанам за першыя пяць месяцаў гэтага года склалася дадатнае ў памеры 146,5 млн даляраў. За аналагічны перыяд мінулага года гэты паказчык складаў 139,7 млн дпляраў. Знешнегандлёвы зварот з Казахстанам павялічыўся на 42,5% да 300,9 млн даляраў (экспарт — на 27,5% да 223,7 млн даляраў, імпарт — на 116,2% да 77,2 млн даляраў).

Станоўчыя тэндэнцыі ў змене сальда адзначаны ў гандлі з краінамі далёкага замежжа. Так, у студзені — траўні гэтае сальда склалася адмоўнае ў памеры 217,8 млн даляраў, аднак за аналагічны перыяд мінулага года яно складала мінус 278,3 млн даляраў. Знешнегандлёвы зварот павялічыўся на 74,4% і склаў больш за 15,6 млрд даляраў (экспарт — на 77,5% да 7,7 млрд даляраў, імпарт — на 71,5% да 7,9 млрд даляраў).

Как вам новость?
Головоломки