Белстат: адмоўнае сальда складае 709,8 млн. даляраў

14.05.2010 12:21
Архив Редакция

У Беларусі ў студзені-сакавіку цяперашняга года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі сталася адмоўным і склала 709,8 млн. даляраў. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта краіны. Аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі за першы квартал гэтага года склаў 13,15 млрд. даляраў, у тым ліку экспарт — 6,22 млрд. даляраў, імпарт — 6,93 млрд. даляраў.

Па дадзеных Белстата, да аналагічнага перыяду мінулага года з разліку ў фактычных коштах аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі склаў 118,2%, экспарт -128,6%, імпарт — 110,1%.
Па дадзеных гандлёвага балансу аб’ём знешняга гандлю таварамі за першыя тры месяцы 2010 года склаў 11,77 млрд. даляраў, у тым ліку экспарт — 5,26 млрд. даляраў, імпарт — 6,5 млрд. даляраў, перадае АФН.
У студзені-сакавіку гэтага года сфармавалася адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 1,23 млрд. даляраў супраць 1,89 млрд. даляраў за аналагічны перыяд мінулага года.
Асноўнай крыніцай фармавання адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі з’яўляюцца экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя).
Белстат: дадатнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі склала 47,3 млн. даляраў 
Па дадзеных статыстыкі, за першыя тры месяцы цяперашняга года сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі склалася дадатным у памеры 47,3 млн. даляраў. У першым квартале мінулага года яно мела адмоўнае значэнне ў памеры 190,5 млн. даляраў.
У Белстаце адзначылі, што фармаванне дадатнага сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі абумоўлена істотным павелічэннем экспартных паставак як харчовых (на 47,9%), так і нехарчовых (на 30,8%) тавараў. Імпартныя закупкі спажывецкіх тавараў узраслі па харчовай групе на 4,5%, па нехарчовай — на 11,9%.
Павелічэнне экспарту харчу адбылося ў выніку росту вартасных аб’ёмаў паставак белага цукру (на 56 млн. даляраў), згушчанага і сухога малака (47,1 млн. даляраў), ялавічыны (35,9 млн. даляраў), сыроў і тварагу (16,8 млн. даляраў), нясгушчаных малака і вяршкоў (13,1 млн. даляраў) і сметанковага масла (10,9 млн. даляраў).
Экспарт нехарчовых тавараў павялічыўся за кошт росту паставак на знешні рынак панчошна-шкарпэткавых вырабаў (на 8,6 млн. даляраў), халадзільнікаў (на 7,9 млн. даляраў), абутку (на 6,2 млн. даляраў), газавых пліт (на 5,7 млн. даляраў), тэлевізараў (на пяць мільёнаў даляраў).
Белстат: запасы  прадукцыі на складах перавышаюць два мільярды даляраў
Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, запасы гатовай прадукцыі на прамысловых прадпрыемствах краіны на першага траўня 2010 года склалі 6,13 трлн. рублёў (ці каля 2,07 млрд. даляраў), зменшыўшыся на 217,4 млрд. рублёў (3,4%) за красавік.
Бягучы аб’ём складскіх запасаў на 671,2 млрд. рублёў (12,3%) перавышае ўзровень, які склаўся на пачатак года.
Па дадзеных Белстата, суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці на першага траўня склала 66,7% супраць 71,2% на першага красавіка і 67,9% на пачатак гэтага года.
Найбольшы аб’ём складскіх запасаў прыпадае на прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі -2,71 трлн. рублёў (127,9% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці). У той жа час за красавік яны знізіліся на 136,9 млрд. рублёў (4,8%).
Аб’ём нерэалізаванай прадукцыі ў лёгкай прамысловасці на першага траўня склаў 158,2% да сярэднямесячнай вытворчасці. За красавік ён зменшыўся на 3,6 млрд. рублёў (0,6%), склаўшы 549,5 млрд. рублёў.
У лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці запасы на першага траўня склалі 301,5 млрд. рублёў (95,4% да сярэднямесячнай вытворчасці), зменшыўшыся на 3,7 млрд. рублёў (1,2%) за мінулы месяц, пра што сведчаць дадзеныя статыстыкі.
У харчовай прамысловасці складскія запасы зменшыліся на 51,8 млрд. рублёў (3,8%) да 1,3 трлн. (73,7% да сярэднямесячнай вытворчасці), у прамысловасці будаўнічых матэрыялаў — на 1,9 млрд. рублёў (0,6%) да 303,2 млрд. рублёў (72,9% да сярэднямесячнай вытворчасці).
Зніжэнне складскіх запасаў у хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці склала 41,3 млрд. рублёў (7,1%) да 542,5 млрд. (43,2% да сярэднямесячнай вытворчасці) на першага траўня 2010 года.
Па дадзеных Белстата, рост запасаў гатовай прадукцыі па выніках красавіка быў зафіксаваны ў чорнай металургіі — на 17 млрд. рублёў (17,7%) да 113,2 млрд. рублёў (25,9% да сярэднямесячнай вытворчасці) і паліўнай прамысловасці на 3,6 млрд. рублёў (9,4%) да 41.9 млрд. рублёў (3,5% да сярэднямесячнай вытворчасці).

Как вам новость?