Белстат: адмоўнае сальда вырасла да 3,5 млрд. даляраў

02.08.2010 11:49
Архив Редакция

Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў першым паўгоддзі 2010 года склаў 26 млрд. даляраў, павялічыўшыся за год амаль на чатыры мільярды даляраў. Тым не менш сальда знешняга гандлю таварамі застаецца адмоўным і складае на ліпень 2010 года -3,5 млрд. даляраў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Аб’ём экспарту ў студзені — чэрвені 2010 года склаў 11,2 млрд. даляраў, гэта значыць 123,7% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года (у першым паўгоддзі 2009 года аб’ём экспарту склаў 9 млрд. даляраў). Аб’ём імпарту склаў 14,7 млрд. даляраў, у параўнанні з 12,9 млрд. даляраў у мінулым годзе (113,7% да ўзроўню 2009 года).

Зварот тавараў з краінамі СНД у першым паўгоддзі склаў 14,9 млрд. даляраў, павялічыўшыся на 2,7 млрд. даляраў. Сальда скарацілася да -3,04 млрд. даляраў.

Зварот тавараў з краінамі мытнага саюза павялічыўся на 2,1 млрд. і склаў 12,8 млрд. даляраў. Зменшыўшыся на адзін мільярд, сальда засталося адмоўным -3,5 млрд. даляраў.

Гандлёвы зварот з Расіяй павялічыўся на два мільярды і склаў 12,5 млрд. даляраў. Сальда скарацілася да -3,6 млрд. даляраў.

Дадатнае сальда назіраецца толькі ў гандлі таварамі з Казахстанам: 147,5 млн. даляраў. Агульны аб’ём экспарту і імпарту ў гэтую краіну за першыя шэсць месяцаў гэтага года павялічыўся да 301,1 млн. даляраў, што склала 182,2% да ўзроўню мінулага года.

Гандлёвы зварот з краінамі па-за СНД павялічыўся да 11 млрд. даляраў: экспарт вырас да 5,2 млрд. (павялічыўшыся на 3%), імпарт — да 5,7 млрд. (павелічэнне — на 21,4%). Такім чынам, сальда склалася адмоўнае — 469,6 млн. даляраў, у той час як у студзені — чэрвені 2009 года сальда было дадатнае і складала 385,3 млн. даляраў.

Как вам новость?