Белстат: адмоўнае сальда з пачатку года перавысіла 1,3 млрд. даляраў

17.06.2010 11:17
Архив Редакция

У Беларусі па выніках студзеня-красавіка гэтага года сальда знешняга гандлю склалася адмоўным і саставіла 1,34 млрд. даляраў. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі за ўказаны перыяд склаў 18,48 млрд. даляраў, у тым ліку экспарт — 8,5675 млрд. даляраў, імпарт — 9,9129 млрд. даляраў.

Паводле дадзеных гандлёвага балансу, аб’ём знешняга гандлю таварамі за першыя чатыры месяцы гэтага года склаў 16,5 млрд. даляраў, у тым ліку экспарт — 7,2 млрд. даляраў, імпарт — 9,3 млрд. даляраў. У студзені-красавіку 2010 года таксама сфармавалася адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 2,06 млрд. даляраў супраць 2,6 млрд. даляраў за аналагічны перыяд мінулага года, перадае АФН.

Асноўнай крыніцай фармавання адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі сталі экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя).

У студзені-красавіку 2010 года ў Беларусь завезлі прамежкавых тавараў на суму 6,8 млрд. даляраў, або на 15,9% больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Экспарт прамежкавых тавараў склаў 4,6 млрд. даляраў, што на 22% больш, чым у студзені-красавіку 2009 года.

Белстат: у гандлі спажывецкімі таварамі дадатнае сальда склала 8,1 млн. даляраў

Паводле дадзеных статыстыкі, сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі ў студзені-красавіку гэтага года мае дадатнае значэнне ў памеры 8,1 млн. даляраў, у той час як у студзені-красавіку мінулага года яно было адмоўным і складала 252,3 млн. даляраў.

На фарміраванне дадатнага сальда паўплывала істотнае павелічэнне экспартных паставак як харчовых (на 46,4%), так і нехарчовых (на 32,4%) тавараў. Па дадзеных Белстата, імпартныя закупкі спажывецкіх тавараў па харчовай групе ўзраслі на 2,1%, па нехарчовай — на 20,9%.

Павелічэнне экспарту харчавання адбылося ў выніку росту вартасных аб’ёмаў паставак цукру белага (на 76,5 млн. даляраў), малака згушчанага і сухога (на 62,1 млн. даляраў), ялавічыны (на 38,8 млн. даляраў), сыроў і тварагу (на 23,3 млн. даляраў), масла сметанковага (на 20,3 млн. даляраў), малака і вяршкоў нясгушчаных (на 18,9 млн. даляраў).

Экспарт нехарчовых тавараў павялічыўся за кошт росту паставак на знешні рынак лядоўняў (на 14,4 млн. даляраў), мэблі (на 14 млн. даляраў), панчоха-шкарпэткавых вырабаў (на 10,5 млн. даляраў), абутку (на 8, 8 млн. даляраў), газавых плітаў (на 7,7 млн. даляраў).

Как вам новость?
Головоломки