Белстат: Беларусь павялічыла экспарт паслуг на 32,9%

19.07.2010 15:00
Архив Редакция

Экспарт паслуг за першыя пяць месяцаў 2010 года склаў 1,71 млрд. даляраў. У параўнанні са студзенем-траўнем 2009 года гэты паказчык павялічыўся на 32,9%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Аб’ём імпарту за аналагічны перыяд склаў 949,8 млн. даляраў і ўзрос на 34,6%. Дзякуючы гэтаму сальда склалася дадатнае ў памеры 764,9 млн. даляраў, перадае БелаПАН.

Экспарт паслуг у краіны СНД склаў 25,1% ад агульнага аб’ёму, у краіны па-за СНД — 74,9%, імпарт паслуг з краінаў СНД — 28,8% агульнага аб’ёму, з краінаў па-за СНД — 71,2%.

Транспартных паслуг экспартавана на 1,19 млрд. даляраў (на 41,3% больш, чым у студзені — траўні 2009 года), імпартавана — на 487,5 млн. даляраў (павелічэнне на 75,1%).

Аб’ём экспарту паслуг сувязі павялічыўся на 9,4% і склаў 72,4 млн. даляраў, імпарт павялічыўся на 22, 4% і склаў 29,5 млн. даляраў.

Экспарт камп’ютарных і інфармацыйных паслуг склаў 66,4 млн. даляраў (на 21,4% больш), імпарт — 17,2 млн. (на 14,4% менш).

Экспарт аперацыйнага лізінгу павялічыўся да 31,6 млн. даляраў (на 26,4% больш), імпарт — да 38,2 млн. (на 53,4%).

Аб’ём экспарту паслуг у галіне архітэктуры, інжынерных і тэхнічных паслуг вырас на 3,3% і склаў 22,1 млн. даляраў, імпарт вырас на 32,3% (35,2 млн. даляраў).

Аб’ём экспарту будаўнічых паслуг павялічыўся на 8,6%, у грашовым выражэнні гэты паказчык склаў 34,2 млн. даляраў. Імпарт павялічыўся амаль у два разы і склаў 39,7 млн. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки