Белстат: Беларусь павялічыла вытворчасць будматэрыялаў на 8,1%

22.03.2010 10:29
Архив Редакция

Беларускія прадпрыемствы прамысловасці будаўнічых матэрыялаў зарабілі ў студзені-лютым прадукцыі на 692,8 млрд. рублёў. Дадзены паказчык на 8,1% перавышае ўзровень таго ж перыяду 2009 года. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У нацыянальным статыстычным камітэце паведамілі, што за першыя два месяцы 2010 года ў Беларусі вырабілі цэменту 549,2 тыс. тон, што больш за ўзровень таго ж перыяду 2009-га на 5,1%, Выпуск зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў вырас на 8% да 386,8 тыс. кубічных метраў. Вытворчасць шыферу павялічылася на 0,4% і склала 21,4 млн. умоўных плітак, сценавых матэрыялаў выпусцілі на 14,3% менш, керамічнай кафлі для ўнутранага абліцоўвання сцен — на 65% больш. Вытворчасць кафлі для падлог павялічылася на 90,2%.

Што тычыцца рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі, дык у студзені 2010 года на прадпрыемствах міністэрства архітэктуры і будаўніцтва яна склала 1,3% (у студзені 2009 года — 8,6%), рэнтабельнасць продажаў — 1,1% (6,6%).

Доля стратных прадпрыемстваў па выніках студзеня 2010 года склала 31,7% (26 арганізацый) супраць 28% (23 арганізацыі) па выніках студзеня 2009 года.

У Белстаце адзначылі, што запасы гатовай прадукцыі ў галіне па стане на першага сакавіка 2010 года склалі 84,4% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. Усяго на складах знаходзілася прадукцыі на 292,1 млрд. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки