Белстат: цана венесуэльскай нафты ў траўні-ліпені склала 643 даляры за тону

15.09.2010 09:20
Архив Редакция

Беларусь у траўні-ліпені 2010 года імпартавала 281 тыс. тон венесуэльскай нафты. Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, сярэдняя цана паставак склала 643 даляры за тону. Па выніках ў 2011 годзе імпарт нафты з Венесуэлы павінен дасягнуць дзесяці мільёнаў тон.

У той жа час расійскія нафтавыя кампаніі ў студзені-жніўні паставілі ў Беларусь 8,3 млн. тон нафты. Гэта на 42% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года, паведамляе расійскае Цэнтральнае дыспетчарскае ўпраўленне паліўна-энергетычнага комплексу, перадае АФН.

У тым ліку за першае паўгоддзе 2010 года беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) закупілі 2,9 млн. тон бяспошліннай нафты.

Беларускія НПЗ за восем месяцаў скарацілі вытворчасць на 28,8%

У цэлым жа, па дадзеных Белстата, нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізіла аб’ёмы вытворчасці на 28,8% да 16,7 трлн. рублёў.

Пры гэтым у жніўні 2010 года ў параўнанні са жніўнем 2009 года беларускія НПЗ знізілі вытворчасць на 21,6%, а ў параўнанні з ліпенем 2010 года — на 9,8%.

Так, вытворчасць аўтамабільнага бензіну па выніках васьмі месяцаў знізілася на 19,8% да 1,8 млн. тон, дызельнага паліва — на 25,5% да 3,3 млн. тон, топачнага мазуту — на 32,1% да 2, 8 млн. тон, пячнога бытавога паліва — на 40,9% да 265,7 тыс. тон.

Разам з тым, вытворчасць біядызельнага паліва павялічылася на 64,5% да 529,4 тыс. тон, змазачных алеяў — на 0,1% да 82,7 тыс. тон.

Аб’ём здабычы нафты ўнутры краіны ў студзені-жніўні 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года скараціўся на 1,2% і склаў 1,1 млн. тон.

Как вам новость?
Головоломки