Белстат: чыстыя страты электраэнергетыкі склалі 36 млн. даляраў

17.12.2010 16:06
Архив Редакция

У студзені-кастрычніку 2010 года чыстая страта электраэнергетыкі Беларусі склала 108,4 млрд. рублёў (каля 36 млн. даляраў). Па інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, толькі за верасень страты гэтай галіны павялічыліся на 22,8 млрд. рублёў.

Рэнтабельнасць прадпрыемстваў электраэнергетыкі за 10 месяцаў гэтага года склала 0,3%, скараціўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 5,3%. Рэнтабельнасць продажу скарацілася з 4,6% да 0,2%, перадае АФН.

Па выніках студзеня-жніўня 2010 года чатыры прадпрыемствы галіны з васьмі працавалі са стратамі (за аналагічны перыяд 2009 года стратных прадпрыемстваў не было), сума іх чыстай страты склала 153,792 млрд. рублёў.

Акрамя таго, прадпрыемствы электраэнергетыкі лідзіруюць па росце крэдыторскай запазычанасці. На 1 лістапада гэты паказчык дасягнуў 1,7 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года ў два разы. Дэбіторская запазычанасць, наадварот, знізілася на 18% да 1,3 трлн. рублёў.

Как вам новость?