Белстат: даўгі сельгасарганізацый складаюць 730 млн. даляраў

18.01.2011 16:08
Архив Редакция

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць беларускіх сельгасарганізацый па стане на 1 снежня 2010 года склала 2,2 трлн. рублёў (або каля 729,68 млн. даляраў). Такія дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.

Дадзеная запазычанасць адпавядае прыкладна 18% агульнага аб’ёму крэдыторскай запазычанасці аграпрамысловага комплексу па стане на пачатак снежня мінулага года, адзначае Белстат.

Пры гэтым за год (у параўнанні з 1 снежня 2009 года) пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць АПК павялічылася на 19%, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Акрамя таго, па выніках 2010 года быў адзначаны рост аб’ёму сельгасвытворчасці на 2% (30,8 трлн. Рублёў). ВУП Беларусі ў 2010 годзе вырас на 7,6% і склаў у цяперашніх цэнах 163 трлн. рублёў.
 
За перыяд з 1 снежня 2009 года сельгасарганізацыі Беларусі ў 1,5 разы павялічылі суму пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытах і пазыках — да 510,6 млрд. рублёў, што складае 29,4% ўсёй пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытах і пазыках па рэспубліцы.

Как вам новость?