Белстат: дзярждоўг Беларусі вырас за паўгады да 11,46 млрд. даляраў

29.07.2010 11:54
Архив Редакция

Дзяржаўны доўг Беларусі за першае паўгоддзе павялічыўся на 12% і на 1 ліпеня склаў 34,1 трлн. рублёў (або 11,46 млрд. даляраў). Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Пры гэтым дзярждоўг Беларусі за чэрвень вырас на 2,2%.

Знешні дзярждоўг у рублёвым эквіваленце вырас на 14,3% з пачатку года (у тым ліку на 3,2% за чэрвень) да 25,79 трлн. рублёў (або 8,66 млрд. даляраў) на 1 ліпеня гэтага года. Аб’ём унутранага дзярждоўгу склаў 8,32 трлн. рублёў (або 2,79 млрд. даляраў), павялічыўшыся на 5,5% за першае паўгоддзе (пры гэтым скараціўшыся на 0,9% за чэрвень), перадае АФН.

У структуры дзярждоўгу доўг цэнтральнага ўрада дасягнуў 27,53 трлн. рублёў (або 9,25 млрд. даляраў), павялічыўшыся з пачатку года на 11,4% (у тым ліку на 2,8% за чэрвень). Доўг суб’ектаў гаспадарання, гарантаваны урадам, склаў 6,58 трлн. рублёў (або 2,21 млрд. даляраў), павялічыўшыся за студзень-чэрвень на 14,8% (у той жа час скараціўшыся на 0,3% за чэрвень).

Как вам новость?
Головоломки