Белстат: колькасць насельніцтва Беларусі паменшылася на 13,4 тыс. чалавек

26.04.2010 17:42
Архив Редакция

Колькасць насельніцтва Беларусі на першага красавіка гэтага года склала 9,47 млн. чалавек і ў параўнанні з адпаведнай датай мінулага года скарацілася на 13,4 тыс. чалавек. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

Па дадзеных Белстата, за першыя тры месяцы бягучага года ў краіне нарадзілася 26,1 тыс. дзяцей (на 748 чалавек менш, чым за студзень-сакавік мінулага года), памерла — 35,3 тыс. чалавек (на 599 чалавек менш), перадае АФН.

У студзені-сакавіку гэтага года ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 18,4%, колькасць разводаў — на 2,1%.

Па дадзеных статыстыкі, за студзень-сакавік 2010 года ў рэспубліку прыбыло 4 148 чалавек і выбыла 1 608, міграцыйны прырост склаў 2 540 чалавек.

Как вам новость?
Головоломки