Белстат: колькасць тых, хто працуе ў рэжыме няпоўнай занятасці памяншаецца

19.10.2010 16:34
Архив Редакция

У Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года 139,4 тыс. працаўнікоў арганізацый (4% сярэднемесячнай колькасці) працавалі ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці. Разам з тым, як паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, у студзені-жніўні мінулага года гэты паказчык быў у два разы большы — 8,5%.

Так, у жніўні ў параўнанні з ліпенем колькасць пераведзеных на працу з няпоўным працоўным тыднем (або няпоўным працоўным днём) скарацілася ў 1,4 раза і склала 11,4 тыс. чалавек. Колькасць працаўнікоў, якім наймальнікі па ўласнай ініцыятыве прадставілі адпачынкі, паменшылася ў 1,2 раза і склала 7,8 тыс. чалавек. З іх 5,1 тыс. чалавек адправілі ў адпачынак без захавання заробку.

Агульная колькасць неадпрацаванага часу ў студзені-жніўні 2010 года склала 1,4 млн. чалавека-дзён (у студзені-жніўні мінулага года гэты паказчык склаў 3,8 млн. чалавека-дзён). З іх на прамысловыя прадпрыемствы прыпадала 80,9% чалавека-дзён, у тым ліку на прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі — 42,3%, лёгкай прамысловасці — 20%, на будаўнічыя арганізацыі — 9,4%. Умоўна разлічаная колькасць штодня непрацуючых у прамысловасці склала 6,6 тыс. чалавек, у будаўніцтве — 800 чалавек.

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацабароне, на канец верасня 2010 года склала 35,9 тыс. чалавек. Гэта на 7% менш, чым у жніўні 2010 года. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец верасня бягучага года склаў 0,8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

З пачатку года 159 тыс. чалавек прызналі беспрацоўнымі

За дзевяць месяцаў 2010 года на ўлік у органах па працы, занятасці і сацабароне паставілі 260,1 тыс. грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні. З іх беспрацоўнымі прызналі 159 тыс. чалавек. У студзені-верасні працаўладкавалі 159,1 тыс. чалавек, у тым ліку 103,8 тыс. беспрацоўных.

На аплатныя грамадскія працы ў студзені-верасні 2010 года органы па працы, занятасці і сацабароне прыцягнулі 75,6 тыс. чалавек, з іх 39 тыс. беспрацоўных. На канец верасня на адну вакансію ў органах па працы, занятасці і сацабароне ўмоўна прыходзілася 0,6 беспрацоўных. З агульнай колькасці вакансій 80,3% былі прызначаны для працаўладкавання рабочых.
 
Сярэдні памер дапамогі на аднаго беспрацоўнага ў верасні 2010 года склаў 49,5 тыс. рублёў (17,9% ад бюджэту пражытачнага мінімуму).

Усяго ж па рэспубліцы ў студзені-жніўні 2010 года ў эканоміцы было занята 4,6 млн. чалавек (на 0,1% больш, чым у студзені-жніўні мінулага года). З іх 74,7% (3,4 млн. чалавек) складалі працаўнікі арганізацый (акрамя суб’ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці). Акрамя таго, на ўмовах сумяшчальніцтва і па грамадзянска-прававых дамовах для працы ў гэтых арганізацыях прыцягвалася 143,7 тыс. чалавек.

Как вам новость?
Головоломки