Белстат: насельніцтва Беларусі ў 2010 годзе скарацілася на 15,7 тыс. чалавек

26.11.2010 12:43
Архив Редакция

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 лістапада 2010 года склала 9,4843 тыс. чалавек, паменшыўшыся у параўнанні з пачаткам года на 15,7 тыс. чалавек. Скарачэнне колькасці насельніцтва абумовіла перавышэнне на 24028 чалавек колькасці памерлых над колькасцю тых, хто нарадзіўся пры станоўчым міграцыйным прыросце 8392 чалавека. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, за студзень-кастрычнік 2010 года ў Беларусі нарадзілася 90 тыс. дзяцей, што на 2615 чалавек менш, чым за аналагічны перыяд 2009 года, памерла — 114 тыс. чалавек, або на 2715 чалавек больш. Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 24028 чалавек.

Паводле Белстата, за дзесяць месяцаў 2010 года колькасць зарэгістраваных шлюбаў у параўнанні з адпаведным перыядам 2009 года зменшылася на 2%, а колькасць разводаў павялічылася на 2,6%. У выніку ў студзені-кастрычніку 2010 года на адну тысячу шлюбаў прыпадала 429 разводаў, за аналагічны перыяд мінулага года — 410 разводаў.

Акрамя таго, за студзень-кастрычнік 2010 года ў Беларусь прыбыло 14034 чалавекі і выбыла 5642. Міграцыйны прырост насельніцтва ў выніку склаў 8 392 чалавекі.

Как вам новость?
Головоломки