Белстат назваў кошт венесуэльскай нафты для Беларусі

14.07.2010 12:29
Архив Редакция

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у траўні 2010 года Беларусь імпартавала 79,8 тыс. тон нафты з краінаў па-за СНД па цане 656 даляраў за тону. У траўні з краінаў далёкага замежжа Беларусь імпартавала нафту толькі з Венесуэлы.

У той жа час з Расіі Беларусь за студзень-травень паставіла 5,125 млн. тон нафты, сярэдняя цана якой склала 398 даляраў за тону. У гэтую суму ўваходзіць як нафта пастаўляная бяспошлінна (6,3 млн. тон у 2010 годзе), так і нафт, што пастаўляецца пры спагнанні экспартнай пошліны (7,8 млн. тон у 2010 годзе).

Як раней паведамляў Тэлеграф, кошт сырой нафты з Расіі складаў на першага траўня для Беларусі 284 даляры за тону, пры гэтым экспартная пошліна была роўная 248,2 даляра за тону. Такім чынам кошт нафты, абкладанай пошлінай, для нашай краіны ў траўні склаў 532,2 даляра.

У канцы чэрвеня першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што Беларусі выгадней купляць венесуэльскую нафту, чым расійскую з пошлінай.

Экспартная пошліна на сырую нафту з 1 жніўня можа вырасці на 13,2 — 15,2 даляра за тону да 262 — 264 даляраў за тону. Гэта значыць цана на нафту для Беларусі ў выпадку абкладання яе пошлінай вырасце да 548,4 даляра за тону.

Пагадненне аб пастаўках венесуэльскай нафты ў Беларусь было падпісана ў сакавіку 2010 года. Паводле дамоўленасцяў агульны аб’ём паставак павінен скласці ў цяперашнім годзе каля чатырох мільёнаў тон, і дзесяць мільёнаў тон — у 2011 годзе.

Другога траўня на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод прыбыў першы састаў з венесуэльскай нафтай. Першая партыя вуглевадароднай сыравіны дастаўлена ў 57 вагонах, агульная вага яе складае 4,4 тыс. тон.

Прыбыццё чарговага, ужо чацвертага па ліку танкера з венесуэльскай нафтай маркі «Санта-Барбара» для Беларусі чакаюць у адэскім порце 17 ліпеня.

Пяты танкер з венесуэльскай нафтай гатунку «Санта-Барбара» для Беларусі прыбудзе ў Эстонію, адкуль у другой палове ліпеня па чыгунцы транзітам яна будзе дастаўленая ў Беларусь.

Как вам новость?