Белстат: інфляцыя з пачатку года склала 3,1%

11.05.2010 14:27
Архив Редакция

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за першыя чатыры месяцы цяперашняга года інфляцыя ў Беларусі склала 3,1% супраць 6,5% за аналагічны перыяд 2009 года. Таксама ў краіне спажывецкія кошты на тавары і паслугі ў красавіку выраслі на 0,7% пасля росту на 1,1% у сакавіку.

Паводле прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на гэты год, прадугледжваецца абмежаванне росту спажывецкіх коштаў у межах 8-10%, перадае АФН.
Белстат: ВУП з пачатку года вырас на 6,1%
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-красавіку цяперашняга года павялічыўся на 6,1% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 43,48 трлн. рублёў. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Вытворчасць прамысловай прадукцыі склала 45,88 трлн. рублёў, павялічыўшыся на 6,1% у параўнанні са студзенем-красавіком 2009 года.
Па дадзеных Белстата, аб’ём сельгасвытворчасці павялічыўся на 5,4% да 4,93 трлн. рублёў. Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 0,2% і склалі 11,68 трлн. рублёў. Раздробны таваразварот павялічыўся на 14,1% да 19,5 трлн. рублёў.
У адпаведнасці з зацверджаным уладамі прагнозам рост ВУП сёлета павінен скласці 11-13%, прамвытворчасці — 10-12%.
Летась ВУП краіны павялічыўся на 0,2% пры гадавым прагнозе на 10-12%.

Как вам новость?
Головоломки