Белстат пачне весці статыстыку па відах дзейнасці прадпрыемстваў

23.08.2010 15:14
Архив Редакция

Беларуская статыстыка з 2011 года будзе выкарыстоўваць паказчыкі не галін народнай гаспадаркі, а відаў эканамічнай дзейнасці. "Напрыклад, цяпер ёсць прадпрыемствы, якія займаюцца трыма-пяццю відамі эканамічнай дзейнасці. Таму важна атрымаць "чыстыя галіны", паказчыкі па гэтых відах дзейнасці", — сказаў старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Уладзімір Зіноўскі.

«Нам важна ведаць, якія выдаткі нясе прадпрыемства, напрыклад, у машынабудаванні, у энергетыцы, у сацыяльнай сферы — усё гэта трэба ўбачыць. Таму мы пераходзім да відаў эканамічнай дзейнасці», — адзначыў Уладзімір Зіноўскі.

Кіраўнік Белстата нагадаў, што падрыхтоўка да гэтага працэсу вядзецца ўжо чатыры гады ў адпаведнасці з указам прэзідэнта, перадае БелТА.

У органах статыстыкі Беларусі сёння працуе больш за 2,5 тыс. чалавек. «Але мы не ідзем па шляху павелічэння колькасці працаўнікоў, а імкнемся канцэнтраваць сваю дзейнасць, пераходзім на новыя метады збору інфармацыі і яе апрацоўкі. Гэта дазваляе пашыраць статыстычнае кола паказчыкаў, каб максімальна задаволіць дзяржаву ў неабходнай інфармацыі», — падкрэсліў Уладзімір Зіноўскі.

Беларуская статыстыка далучана да спецыяльнага стандарту распаўсюджвання дадзеных Міжнароднага валютнага фонду. «Гэта гаворыць аб тым, што мы адпавядаем сусветнай статыстычнай практыцы. Праз кожныя два-тры гады ў сусветнай статыстыцы адбываюцца змены, і беларуская статыстыка таксама працуе ў адпаведнасці з імі», — падкрэсліў старшыня камітэту.

Как вам новость?
Головоломки