Белстат: прадукты ў Беларусі за год падаражэлі на 13,1%

12.01.2011 09:21
Архив Редакция

Індэкс коштаў на харчовыя тавары ў снежні мінулага года ў параўнанні з лістападам 2009 года склаў 1,6%. Пры гэтым за год (у перыяд са снежня 2009 па снежань 2010 года) інфляцыя на харчовыя тавары склала ў Беларусі 13,1%. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Па дадзеных Белстата, больш за ўсё за год падаражэлі бульба (на 58,7%), масла і алей (на 37,8% і 34,8% адпаведна). Мяса і птушка падаражэлі на 10,6%, каўбасныя вырабы і вэнджаніна — на 10,4%, рыба і морапрадукты — на 5,4%, рыбныя кансервы — на 9%.

Кошт на малако і малочныя прадукты вырас за год на 15%, сыры падаражэлі на 18,6%, яйкі — на 14,1%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 4,5%, макаронныя вырабы — (на 2,4%, крупы і цукар — на 39,3% і 27,8% адпаведна. Цэны на кандытарскія вырабы выраслі на 16,9%, на гарбату, садавіна і гародніна — на 10,3%, 25,1% і 14,4% адпаведна.

Цэны на алкагольныя напоі ў Беларусі ў перыяд са снежня 2009 года па снежань 2010 года выраслі на 9,1%, на тытунёвыя вырабы — на 2,5%.

Белстат: за год больш за ўсё падаражэў бензін

Індэкс коштаў на нехарчовыя тавары ў снежні 2010 года ў параўнанні з лістападам таго ж года склаў 0,4%. У параўнанні са снежнем 2009 года інфляцыя склала 7,4%.
 
Больш за ўсё за год выраслі цэны на бензін (на 17%) і пісьмовыя прыналежнасці (на 15,6%). Па дадзеных статыстычнага камітэту, кошты на медыкаменты выраслі на 9,8%, тканіны — на 7,8%, швейныя вырабы — на 4,6%, абутак — на 3,1%, мэблю — на 7,6%, посуд — на 5,9%, бытавыя электратавары — на 5,2%.

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў снежні мінулага года ў параўнанні з лістападам 2010 года склаў 0,3%, са снежнем 2009 года — 6%.

Как вам новость?
Головоломки