Беларусы пачалі ўкладаць рублі ў тавары

18.04.2011 14:48
Архив Редакция

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, раздробны таваразварот Беларусі ў студзені — сакавіку 2011 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года вырас на 21,4% і склаў 17,5 трлн. рублёў. Харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў за гэты перыяд прададзена на 9,9 трлн. рублёў (на 18,4% больш, чым за першы квартал 2010 года), нехарчовых тавараў — на 8,3 трлн. рублёў (на 24,7% больш).

Гандлёвыя арганізацыі Беларусі за справаздачны перыяд прадалі харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў на 7,5 трлн. рублёў, гэта значыць на 18,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2010 года. Нехарчовых тавараў было прададзена на 5,6 трлн. рублёў (на 33,2% больш).

Доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці ў раздробным таваразвароце ў першым квартале 2011 года склала 73,6% (83,6% харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў, 58,9% — нехарчовых тавараў).

Как вам новость?