Белстат: раздробны таваразварот у лютым скараціўся на 3,5%

12.03.2010 11:03
Архив Редакция

У Беларусі раздробны таваразварот у лютым 2010 года зменшыўся на 3,5% у параўнанні са студзенем бягучага года. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта. За два месяцы гэтага года аб'ём таваразвароту склаў 9,14 трлн. рублёў, што на 11,1% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года.

Прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2010 год прадугледжвае рост раздробнага таваразвароту на 14-15%, паведамляе АФН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, па выніках 2009 года не выканана большасць прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, пра што сведчаць дадзеныя, апублікаваныя 12 студзеня Нацыянальным статыстычным камітэтам.

Аб’ём валавага ўнутранага прадукта склаў 100,2% да 2008 году пры прагнозе на ўзроўні 10-12%. Перавозкі грузаў скараціліся на 4,9% (у 2008 годзе павялічыліся на 10,9%). Раздробны таваразварот вырас на 3% (прагноз — 16-17%; 2008 год — 19,2%).

Раздробны таваразварот аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу Беларусі ў 2009 годзе зменшыўся на 8,5% у параўнанні з 2008 годам і склаў 1,74 трлн. рублёў. Удзельная вага раздробнага таваразвароту аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу у агульным аб’ёме раздробнага таваразвароту гандлёвых арганізацый склала 4,4%.
 

Как вам новость?