Белстат: рэальны заробак бюджэтнікаў вырас на 7,6%

19.10.2010 13:16
Архив Редакция

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, рэальная заработная плата працаўнікоў бюджэтных арганізацый Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырасла на 7,6%. Памер намінальнай налічанай сярэднемесячнай зарплаты працаўнікоў бюджэтнай сферы ў студзені-жніўні 2010 года склаў 882,7 тыс. рублёў, у жніўні — 947,8 тыс. рублёў.

Сярэдні заробак у арганізацыях аховы здароўя ў жніўні склаў 979,2 тыс. рублёў. Лекары ў сярэднім атрымлівалі 1,6 млн. рублёў, сярэдні медыцынскі персанал — 950 тыс. рублёў.

Сярэдні заробак ва ўстановах адукацыі быў 802,8 тыс. рублёў. Зарплата настаўнікаў склала ў сярэднім 896,6 тыс. рублёў, прафесарска-выкладчыцкага складу — 1,5 млн. рублёў. У арганізацыях навукі і навуковага абслугоўвання зарплаты зафіксаваныя ў памеры 1,7 млн. рублёў. Так, ва ўстановах, якія вядуць навукова-даследчыя працы, сярэдняя зарплата склала 1,6 млн. рублёў, у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 1,4 млн. рублёў.

У арганізацыях культуры і мастацтва сярэдняя заработная плата ў жніўні склала 874,8 тыс. рублёў. Працаўнікі арганізацый фізічнай культуры і спорту ў сярэднім зараблялі 1,4 млн. рублёў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, налічаная сярэдняя зарплата працаўнікоў Беларусі ў жніўні склала 1,2 млн. рублёў, а налічаная сярэдні заробак рабочых і службоўцаў — 1,3 млн. рублёў.

Разам з тым 27 верасня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павелічэнні мінімальнай заработнай платы з лістапада на 54,7%. Гадзінная мінімальная зарплата вырасце на 54,2%. У той жа час рост тарыфнай стаўкі першага разраду ў Беларусі з 1 лістапада 2010 года дасць магчымасць павысіць заработную плату працаўнікам бюджэтнай сферы ў сярэднім на 30%, або ў абсалютным памеры на 135 тыс. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки