Белстат: рэальны заробак у Беларусі вырас за год на 15%

25.01.2011 09:32
Архив Редакция

У студзені-снежні мінулага года рэальная зарплата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі, у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года вырасла на 14,9%. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі. Пры гэтым, па дадзеных Белстата, у снежні 2010 года ў параўнанні з лістападам 2010 года рэальная зарплата вырасла на 10,6%. 

Так, па дадзеных Белстата, налічаная сярэдняя зарплата працаўнікоў у Беларусі ў снежні мінулага года склала 1,59 млн. рублёў (у лістападзе 2010 года — 1,42 млн. рублёў), рабочых і служачых — 1,61 млн. рублёў (у лістападзе 2010 года — 1,45 млн. рублёў).

Пры гэтым намінальная сярэднямесячная зарплата працаўнікоў у студзені-снежні 2010 года склала 1,238 млн. рублёў, у тым ліку ў снежні — 1,595 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні з лістападам мінулага года на 11,7%, або на 167,5 тыс. рублёў.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдні заробак склаў 1,729 млн. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 1,983 млн. рублёў, у арганізацыях транспарту — 1,751 млн. рублёў, сельскай гаспадаркі — 993,2 тыс. рублёў.

Сярэдняя зарплата працаўнікоў у сферы гандлю і грамадскага харчавання склаў 1,336 млн. рублёў; аховы здароўя — 1,447 млн. рублёў, у тым ліку лекараў — 2,477 млн. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 1,38 млн. рублёў; ва ўстановах адукацыі — 1,29 млн. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 1,494 млн. рублёў, прафесарска-выкладчыцкага складу — 2,562 млн. рублёў.

Как вам новость?