Белстат: рэальны заробак за сакавік вырас на 4,8%

25.04.2011 12:11
Архив Редакция

Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у Беларусі ў студзені-сакавіку 2011 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года павялічылася на 25,2%. Пры гэтым у сакавіку 2011 года ў параўнанні з лютым яна вырасла на 4,8%. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені-сакавіку склала 1,46 млн. рублёў, у тым ліку ў сакавіку — 1,54 млн. рублёў. У параўнанні з лютым яна павялічылася на 6,8%, або на 97,9 тыс. рублёў.

У прамысловасці сярэдні заробак у сакавіку склаў 1,67 млн. рублёў, у будаўніцтве — 1,85 млн. рублёў, на транспарце і ў сувязі — 1,66 млн., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 1,03 млн., у адукацыі — 1,24 млн. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 1,47 млн., прафесарска-выкладчыцкага складу — 2,24 млн. рублёў. Зарплата прцаўнікоў аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг у сакавіку склалася ў памеры 1,28 млн. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 1,31 млн. рублёў: у дактароў — 2,25 млн., сярэдняга медперсаналу — 1,25 млн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки