Белстат: сярэдні заробак бюджэтнікаў вырас на 0,9%

17.04.2010 17:00
Архив Редакция

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, у краіне намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у галінах бюджэтнай сферы ў першыя два месяцы гэтага года склаў 801,2 тыс. рублёў. У лютым цяперашняга года ў параўнанні са студзенем сярэдні заробак бюджэтнікаў вырас на 0,9%.

Па дадзеных Белстата, рэальная заработная плата працаўнікоў бюджэтных арганізацый у студзені-лютым 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўзрасла на 4,7%. Гэты паказчык у лютым у параўнанні са студзенем 2010 года павялічыўся на 0,4%, паведамляе БелТА.

У арганізацыях аховы здароўя сярэдні заробак у лютым склаўся ў памеры 795 тыс. рублёў, ва ўстановах адукацыі — 736,5 тыс. Па дадзеных статыстыкі, у арганізацыях навукі і навуковага абслугоўвання гэты паказчык раўняўся 1,43 млн. рублёў, у тым ліку ва ўстановах, якія праводзяць навукова-даследчыя працы, — 1,38 млн. рублёў, з іх у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 1,15 млн. рублёў.

У арганізацыях культуры і мастацтва сярэдняя заработная плата ў лютым цяперашняга года склала 777,1 тыс. рублёў. У працаўнікоў арганізацый фізічнай культуры і спорту сярэдні студзеньскі заробак дасягнуў 1,33 млн. рублёў, адзначылі ў Белстаце.

Белстат: у студзені-лютым 115 тыс. чалавек працавалі ў рэжыме няпоўнай занятасці

Па дадзеных статыстыкі, у першыя два месяцы 2010 года каля 115,9 тыс. чалавек (3,4% сярэднямесячнай колькасці) працавалі ў рэжыме змушанай няпоўнай занятасці (у студзені-лютым мінулага года гэты паказчык складаў  4%), перадае АФН.

У лютым у параўнанні са студзенем колькасць працаўнікоў, пераведзеных на працу з няпоўным працоўным тыднем (днём), паменшылася на 24,4% і склала 39,8 тыс. чалавек, колькасць працаўнікоў, якім былі нададзеныя адпачынкі па ініцыятыве наймальніка, паменшылася ў 1,8 разы і склала 26,6 тыс. чалавек. З іх у адпачынкі без захавання заработнай платы былі адпраўленыя 12,4 тыс. чалавек, адзначылі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Па дадзеных Белстата, колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных на канец сакавіка гэтага года склала 43,8 тыс. чалавек, што на 0,2% менш, чым у сакавіку мінулага года, і на 0,7% больш, чым у лютым гэтага года. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,9% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

Как вам новость?
Головоломки