Белстат: сярэдні заробак у красавіку вырас на 2%

14.06.2010 10:11
Архив Редакция

Намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата работнікаў у Беларусі ў студзені-красавіку 2010 года склала 1,057 млн. рублёў. У тым ліку ў красавіку гэты паказчык дасягнуў — 1,116 млн. рублёў. У параўнанні з сакавіком прыбыткі беларусаў павялічыліся на 2%, або на 21,6 тыс. рублёў.

Па інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, налічаная сярэдняя заработная плата рабочых і службоўцаў у красавіку склала 1,135 млн. рублёў (у сакавіку яна была — 1,117 млн. рублёў). Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) у студзені-красавіку 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 5,9%, у красавіку 2010 года ў параўнанні з сакавіком 2010 года — павялічылася на 1,3%.

Больш за ўсё ў красавіку гэтага года зараблялі у будаўнічых арганізацыях — 1,494 млн. рублёў, у арганізацыях транспарту — 1,341 млн., на прамысловых прадпрыемствах — 1,246 млн., гандлю і грамадскага харчавання — 1,002 млн. Работнік сферы аховы здароўя зараблялі 836,9 тыс., сельскай гаспадаркі — 766,6 тыс., ва ўстановах адукацыі — 745,8 тыс. рублёў.
 
Колькасць занятых у эканоміцы ў студзені-красавіку склала 4,617 млн. чалавек,
колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (на канец справаздачнага перыяду) — 40,8 тыс. чалавек.

Паказчык валавага ўнутранага прадукту за студзень-травень гэтага года склаў 55,754 трлн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки