Белстат: сярэдні заробак у лістападзе дасягнуў 475 даляраў

22.12.2010 17:19
Архив Редакция

Як стала вядома Тэлеграфу, у лістападзе 2010 года налічаная сярэдняя заработная плата працаўнікоў Рэспублікі Беларусь склала 1 428 337 рублёў (у кастрычніку 2010 года — 1 328 196 рублёў), рабочых і служачых — 1 451 007 рублёў (у кастрычніку 2010 года — 1 347 931 рубель).

Рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) у студзені-лістападзе 2010 года ў параўнанні са студзенем-лістападам 2009 года павялічылася на 13,2%, у лістападзе 2010 года ў параўнанні з кастрычнікам 2010 года — на 6,5%? адзначылі ў Белстаце.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя заработная плата ў лістападзе 2010 года склала 1,54 млн. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 1,84 млн., у арганізацыях транспарту — 1,59 млн., сельскай гаспадаркі — 944,2 млн., гандлю і грамадскага харчавання — 1,17 млн., аховы здароўя — 1,25 млн. (у тым ліку лекараў — 2,16 млн., сярэдняга медыцынскага персаналу — 1,19 млн.), ва ўстановах адукацыі — 1,19 млн. рублёў (у тым ліку настаўнікаў — 1,41 млн., прафесарска-выкладчыцкага складу — 2,2 млн. рублёў), распавялі ў статыстычным ведамстве.

Как вам новость?
Головоломки