Белстат: сярэдні заробак у студзені вырас на 8,6%

11.03.2010 13:15
Архив Редакция

У Нацыянальным статыстычным камітэце паведамілі, што ў Беларусі налічаная намінальная сярэдняя заработная плата склала ў студзені 2010 года адзін мільён рублёў. Дадзены паказчык на 8,6% больш, чым у студзені 2009 года. Намінальная сярэдняя заработная плата працаўнікоў рэспублікі ў студзені 2010 года была ніжэй на 8,5% у параўнанні са снежнем 2009 года.

Што да рэальнай заработнай платы, якую разлічваюць з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі, дык яна ў студзені 2010 года павялічылася на 1,9% у параўнанні са студзенем 2009 года і паменшылася на 9,2% у параўнанні са снежнем 2009 года, паведамляе БелТА.

Как вам новость?
Головоломки