Белстат: сярэдні ўзрост беларусаў складае 39,5 года

13.09.2010 15:41
Архив Редакция

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва, праведзенага ў мінулым годзе, сярэдні ўзрост беларусаў складае 39,5 года. Пры гэтым сярэдні ўзрост мужчын — 36,8 года, жанчын — 41,8. Гараджан — 38 гадоў, сельскіх жыхароў — 43 гады. Самы малады сярэдні ўзрост па рэгіёнах ў мінчукоў — 37,7 года, а самы старэйшы ў жыхароў Віцебшчыны — 40,9, распавялі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Акрамя таго, як ужо паведамляў Тэлеграф, па дадзеных Белстата, у беларускай сталіцы на 1 000 прадстаўнікоў моцнага полу прыпадае 1 177 жанчын. За дзесяцігоддзе ў міжперапісны перыяд структура насельніцтва краіны па поле пагоршылася. Так, калі ў 1999 годзе ў Беларусі на 1 000 мужчын прыпадала 1 129 жанчын, то ў 2009 годзе — ужо 1 150.

У цэлым вынікі перапісу 2009 года паказалі, што за 10 гадоў колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 5,4% або на 541 тыс. чалавек. Па дадзеных перапісу, у кастрычніку 2009 года ў рэспубліцы пражывала 9,5 млн. чалавек.

Толькі з пачатку гэтага года колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 12,5 тыс. чалавек. Натуральнае змяншэнне насельніцтва за першыя сем месяцаў склала 17,7 тыс. чалавек.

Как вам новость?
Головоломки