Белстат: сярэднямесячны заробак у верасні склаў 434 даляры

22.10.2010 18:03
Архив Редакция

У Беларусі намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў верасні гэтага года склала 1,305 тыс. рублёў (каля 434 даляраў) і павялічылася ў параўнанні са жніўнем на 18,3 тыс. рублёў (1,4%). Пра гэта распавялі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Па дадзеных Белстата, найбольшы ўзровень заробку ў верасні быў у Мінску — 1,678 млн. рублёў, найменшы — у Віцебскай вобласці — 1,156 млн. рублёў, перадае АФН.

Рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у студзені-верасні гэтага года ў параўнанні са студзенем-вераснем мінулага года павялічылася на 10,8%, у верасні 2010 года ў параўнанні са жніўнем 2010 года — зменшылася на 0,2%.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя зарплата ў верасні гэтага года склала 1,461 млн. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 1,788 млн. рублёў, у арганізацыях транспарту — 1,53 млн. рублёў, сельскай гаспадаркі — 879,2 тыс. рублёў.

У арганізацыях гандлю і грамадскага харчавання сярэдні заробак ў верасні гэтага года склаў 1,126 млн. рублёў, аховы здароўя — 1,005 млн. рублёў, у тым ліку лекараў — 1,692 млн. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 956,9 тыс. рублёў; ва ўстановах адукацыі — 903,9 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 1,047 млн. рублёў, прафесарска-выкладчыцкага складу — 1,746 млн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки