Белстат: у 2010 годзе беларусаў стала менш на 18,9 тыс. чалавек

27.01.2011 10:03
Архив Редакция

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, на 1 студзеня 2011 года ў краіне пражывала 9481,1 тыс. чалавек. За 2010 год колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 18,9 тыс. чалавек. Пры станоўчым міграцыйным прыросце ў больш чым 10,3 тыс. чалавек, колькасць памерлых перавышае колькасць народжаных на 29,1 тыс. чалавек. 

У 2010 годзе ў Беларусі нарадзілася 108,1 тыс. дзяцей, то бок на 1,1 тыс. дзяцей менш, чым у 2009 годзе. Пры гэтым памерла на 2,2 тыс. чалавек больш — 137,3 тыс. чалавек. Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 29,2 тыс. чалавек.

Міграцыйны прырост у 2010 годзе склаў больш за 10,3 тыс. чалавек: у краіну прыехала 17,1 тыс. чалавек, а пакінула — 6,8 тыс. чалавек.

Акрамя таго, Белстат інфармуе, што ў параўнанні з 2009 годам у мінулым годзе на 1,5% паменшылася колькасць зарэгістраваных шлюбаў. Колькасць разводаў, наадварот, павялічылася на 4,6%. Такім чынам, суадносіны рэгістраваных і скасаваных шлюбаў за 2010 год пагоршылася: на тысячу шлюбаў прыходзілася 472 разводаў, у той час як у 2009 годзе прыпадала 445 разводаў.

Как вам новость?
Головоломки