Белстат: у 800 беларускіх арганізацыях няма камп'ютараў

05.11.2010 13:02
Архив Редакция

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, амаль 800 арганізацый Беларусі (3% ад агульнай колькасці) не абсталяваныя персанальнымі камп'ютарамі. 13,6% арганізацый не маюць доступу ў Інтэрнэт, а амаль палова з тых, хто мае, падключана па камутаваным доступена хуткасці ніжэйшай за 256 Кбіт/с. Разам з тым, на інфармацыйныя тэхналогіі ў 2009 годзе беларускія арганізацыі выдаткавалі 1,5 трлн. рублёў (500 млн. даляраў).

Згодна са справаздачай Белстата аб выкарыстанні інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у Беларусі па стане на 1 жніўня 2010 года, самая высокая абсталяванасць персанальнымі кам’ютарамі ў Мінскай вобласці. Тут 98,6% арганізацый маюць камп’ютары, у самім Мінску — крыху менш (98,3%).

Доступ у Інтэрнэт ёсць у 86,4% арганізацыяў, абсталяваных камп’ютарнай тэхнікай. Больш за ўсё такіх арганізацыяў у Мінску — 92%. На другім месцы Магілёўская вобласць — 89%. Найменшая колькасць арганізацый, якія не маюць выхаду ў інтэрнэт у Гомельскай вобласці — 77%.

Па дадзеных Белстата, самымі камп’ютарызаванымі з’яўляюцца прадпрыемствы горназдабыўнай прамысловасці, рыбагадоўчай дзейнасці, нафтаперапрацоўкі (разам з вытворчасцю коксу і ядзерных матэрыялаў), а таксама арганізацыі, якія займаюцца вытворчасцю транспартных сродкаў і абсталявання. У 100% выпадкаў такія прадпрыемствы абсталяваны персанальнымі камп’ютарамі.
 
Таксама ў горназдабыўной галіне і нафтаперапрацоўцы высокая доля выкарыстання іншых ЭВМ (28% і 33% адпаведна). Акрамя таго, усе прадпрыемствы гэтых галінаў маюць доступ у інтэрнэт, перадае «Заўтра тваёй краіны».

Сельская гаспадарка (у тым ліку паляванне і лясную гаспадарку) таксама добра абсталяванае камп’ютарамі — 99,9% прадпрыемстваў галіны маюць ПК. У той жа час, доступ да сеціва ёсць толькі ў 80% такіх прадпрыемстваў. Гэта самы нізкі паказчык па рэальным сектары эканомікі.

Белстат: 6% арганізацый адукацыі не маюць ПК

У сферы адукацыі абсталяванасць ПК складае 94%. Аднак толькі 71% арганізацый, якія маюць камп’ютары, падлучаныя да інтэрнэту.

Калі разглядаць абсталяванасць ПК арганізацый рознай формы ўласнасці, то лепш за ўсё абсталяваныя камп’ютарамі прыватныя кампаніі. 97% прыватных прадпрыемстваў абсталяваныя ПК, з іх 90% маюць выхад у інтэрнэт. Дзяржаўныя арганізацыі абсталяваныя ПК на 96,9%, з іх да сеціва падключаны 80%. Самыя высокія паказчыкі аказаліся ў прадпрыемстваў з замежнай формай уласнасці — 97,6% абсталяваныя ПК, 96,3% з іх маюць доступ да інтэрнэту.

З арганізацый, якія маюць выхад у інтэрнэт 49% падлучаныя па камутаваным доступе, 53% — па шырокапалосным і яшчэ 11% маюць бесправоднае падключэнне. Самы высокі працэнт падлучэння па шырокапалосным доступе ў Мінску — 61%. Тут жа зафіксавана больш за ўсё арганізацый, падключаных на хуткасці, якая перавышае 256 Кбіт/с — 62,9%. Па бесправадным доступе да інтэрнэту больш за ўсё арганізацый падключана ў Мінскай вобласці -13,3% (у Мінску -12,3%).

Па дадзеных Белстата, на аплату інтэрнэт-паслуг у доследных арганізацыях у 2009 годзе было выдаткавана 87 млрд. рублёў, гэта значыць 6% ад агульных выдаткаў на інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, на якія прадпрыемствы накіравалі каля 1,45 трлн. рублёў. Амаль 70% сродкаў былі выдаткаваныя арганізацыямі Мінску.

Каля 30% выдаткаў ідзе на набыццё вылічальнай тэхнікі (уключаючы яе ўстаноўку і наладку), 28% ідзе на аплату паслуг электрасувязі (з іх 20% — на аплату інтэрнэту). На набыццё праграмных сродкаў арганізацыі выдаткавалі ў цэлым 13% ад агульных выдаткаў. У той жа час на навучанне сваіх супрацоўнікаў арганізацыі накіравалі ўсяго 0,5% сваіх выдаткаў.

Как вам новость?
Головоломки